|
ТЕМАТИЧЕСКАЯ РУБРИКА: ЛЕТО
|
Все тексты даны в белорусскоязычном изложении.
Бясконцая дарога жыцця некалi была падзеленая людской мудрасцю на розныя
кавалкi: каб прасцей iсцi, каб мець шанец пачаць нанова, каб неяк iнакш
паспець выявiць сябе ý незваротна адным жыццi. I ý падмурку такога падзелу
ляжыць знак мяжы альбо павароткi. Год - знак пройдзенага ад канца да пачатку
кола. Дзень падзелены мяжою з цемрай. Зiма замятае стары год i абвяшчае
Раство года новага. Вясна абуджае жыццё i поýнiць яго надзеямi. Восень
падводзiць рахунак няспраýджаным веснавым мроям i збiрае ýраджай. А лета
стаiць памiж iмi i, здаецца, нiчым не вызначаецца.
На пакручастай дарозе года лета - роýны i пыльны гасцiнец.
Лета - час вакацый.
Лета - мёртвы сезон. Драбнее натоýп у гарадах, разбегшыся па гародах …
Лета пара ýтульнасцi i прыгажосцi, на якую дзiвуецца сонца, амаль забыýшыся
на сон. I таму летам самыя доýгiя i цёплыя днi, самыя галасiстыя спевы
птушак, самае поýнае бруенне жыцця кожнага з нас паасобку.
Нездарма лета - час адпачынку. Любы вандроýнiк, узышоýшы на гару, спынiцца,
кiне навокал позiркам: колькi пройдзена, колькi яшчэ засталося прайсцi…
Лета - вяршыня года. З вяршынi лета бачная ýся дарога у 300 з лiшкам дзён.
I таму лета - сiмвал года. I таму пiсалi продкi " В ЛЕТО", i таму мы кажам
"летась" i "сёлета", пазначаючы гэтак цэлы год, увесь шлях да i ад вяршынi.
Лета поýнае фарбаý i таямнiцаý. I таму лета вабiць паэтаý.
Андрэй Кузьнечык
|
| |
|
Новы дзень
Дзякуй Богу, што дзень нараджаецца -
Цiхi, ясны i цёплы такi.
Разам з целам душа прачынаецца
I на сонца глядзiць з-пад рукi.
I вачамi маiмi ýсмiхаецца
Кветкам, небу - ýсяму хараству …
Мо нарэшце той дзень пачынаецца,
Што ý суладдзi з душой пражыву ?
П.Саковiч1
|
|
 |
|
***
Табе складаю песню ля кастра,
Маёй зямлi зялёнае застолле,
Калi ý бярозы белыя за полем
Апусцiцца крылатая зара.
Гарыць касцёр, як роздум вечаровы,
Спявае мне аб сонечных лугах,
Дзе доiць мацi белую карову,
Дзе звон травы, дзе сонца ý ручаях.
Там маiх продкаý галасы i крокi,
Там ад стагоý кладзецца сiнi цень.
I спяць у небе срэбныя аблокi,
Як дзецi, што змарылiся за дзень.
Зямля мая ! Мой дом, мой хлеб адзiны,
Я вечна твой, я б'ю табе чалом.
Хай вецер i праз вёсны i праз зiмы
Звiнiць ля вуха залатым чмялём.
Л.Дайнека2
|
|
| |
|
***
Жаваранак, ранiцы падручны,
Сонца разбудзiý - такi буян !
I яно, як старажытны лучнiк,
Развязала стрэл тугi калчан.
Стрэлы ýпалi залацiстым градам.
Далячынь, як цецiва, гудзе.
Сонца на запыленых прысадах!
Сонца на траве i на вадзе!
З неба стрэлы сыплюцца так кучна,
Што блiшчыць уся зямля наýдзiý.
Жаваранак, ранiцы падручны,
Хай бы сонца ты заýжды будзiý !
В.Гардзей3
|
|
 |
|
***
Гарачы лiпень самлеý на лiпах,
У жоýтым цвеце там звон пчалiны.
У хвойным лесе салодкi лiпень
Зачэрпне дзеткам вядро малiны.
Убраннi ý хатах аб'е парогi:
На тое ж лiпень, каб спалi мала.
У садзе лiпень - садоýнiк строгi,
На лузе лiпень - касец удалы.
Затым на нiвах, дзе млее жыта,
Даспелiць зерне - сялу на млiва.
Зрабiý бы болей, ды час пражыты.
"Бывай, мой лiпень ! - гаворыць жнiвень. -
Мне застаюцца цабры малiны
Сады i сонца, што меней грэе,
На лiпе квецень i рой пчалiны,
Касцы - на лузе, у полi - жнеi…"
В.Гардзей3
|
|
|
|
***
Вось сонца ýстае пакрысе,
I лугу крыштальная ваза
Зайграла ý свiтальнай расе
Рубiнам,
Сапфiрам,
Алмазам.
Не б'ецца халодны крышталь:
Дзень вазу нясе асцярожна.
Прыцiхла зялёная даль
Задумна,
Турботна,
Трывожна.
Высвечваюць кожную грань
Расiнак зiхоткiя скалкi.
I ýсюды цвiтуць, дзе нi глянь,
Мядункi,
Званочкi,
Фiялкi.
Дзень новы пагоду нясе,
I лугу лятучая ваза
Iскрыцца ý свiтальнай расе
Рубiнам,
Сапфiрам,
Алмазам.
В.Гардзей3
|
|
|
|
***
Гляджу на лес, на спелую зару,
На промень сонца, востры i гарачы.
Не верыцца, што некалi памру
I прыгажосцi гэтае не ýбачу.
Як можна жыць без рэчак i ялiн,
Без кнiгаýкi, што лётае трывожна?
Без iх ты на зямлi адзiн. Адзiн!
Без iх ты - вязень у тузе астрожнай.
Глядзi: як кроплi неба васiлькi.
Рамонкi заýсмiхалiся прыветна.
Глядзi: капаюць норы барсукi.
У вечнай цемры iм заýсёды светла.
Трава… Раса… Былiнка не дыхне…
Прырода, бессмяротная, жывая,
Пастукалася дзятлам на сасне,
I сэрца насцеж ёй я адчыняю.
Л.Дайнека2
|
|
|
|
***
Прыбег сюды, у цень зялёны бору,
Пасля грамотных пралiýных дажджоý,
Каб наталiцца водарам чабору,
Суседства папрасiць у верасоý.
Яшчэ зямля пад соснамi сырая,
Схаваная пад чырванню бруснiц.
А бор шумiць, i я ý iм адчуваю
Дыханне стогадовых навальнiц.
Дажджы iшлi - то цiхiя, то з ветрам,
Дый сёння з той настырнасцю iдуць.
Яны цякуць цераз лясныя нетры,
Зямлю перамываюць, як руду.
Пясчаны грунт… Пясок залатаносны…
Мой родны бор, ты шмат вякоý вякуй!
Хай па крупiнцы залатыя сосны
Дажджамi вымываюцца з пяску.
В.Гардзей3
|
|
|
|
Васiлёк
Тут поýз ляднiк суцэльная глыбай.
На поле чорнае зiрнi:
Ляжаць за роднаю сялiбай
З гор Скандынаýскiх камянi.
Былiнка ý часе i прасторы -
Звычайны сiнi васiлёк,
Ды ý iм жыве дух непакоры:
Дождж не сагнуý i град не ссёк.
I трэба моцнае карэнне,
I трэба дужасць у касцi,
I трэба воля i цярпенне,
Каб з-пад камення прарасцi.
Чужы ý палях севазваротаý,
Свой мiж ваýчкоý i лебяды.
Цi ж лёгка кволаю пяшчотай
Гранiт крышыць, тапiць iльды?
Тут, мусiць, колас не прыжыýся б,
Але даýно (прашлi вякi)
На полi васiлёк з'явiýся,
I - адступiлi леднiкi.
В.Гардзей3
|
|
 |
|
***
Пранёсся дождж з птушыным лямантам
Сярод садоý, маýклiвых нiý…
I кроплi, як электралямпачкi,
На кожнай траýцы запалiý.
I ад святла iх незвычайнага
Не зможаш ты адвесцi воч,
Пакуль не шчоýкне выключальнiкам
Глухая жнiвеньская ноч.
Л.Дайнека2
|
|
 |
|
***
Цвiтуць i астры, i вяргiнi -
Аж яркi водсвет на траве.
Над соснамi ý нябёсах сiнiх
Нi аблачынкi не плыве.
За сiнявой, за смуглым борам
Працяг жаýцее палявы.
Ты ж небядуй, што восень скора
Зажурыць лес i паплавы.
Высокi дзень яшчэ не слотны -
Ляцяць буслы ýдалечынi.
Яшчэ ý тваiх вачах пяшчотных
Хапае летняй цеплынi.
Вятры з маланкамi i громам
Паклалi долу шмат лясiн.
I нам у лёсе невядомым
Iсцi праз вогнiшчы калiн.
Знiкае лета неýзаметку
I адклiкаецца здалёк.
Апошнi раз прысеý на кветку,
Як восень, рыжы матылёк.
Ты ж не сумуй, што ý ранках сiнiх
Змаýкаюць звонкiя лясы.
Я прынясу табе вяргiнi
З туману, з холаду, з расы.
В.Гардзей3
|
|
| |
|
Спiс выкарыстанай
лiтаратуры:
1 - Саковiч П. Мiлавiца: Вершы. - Мн.: Маст. Лiт., 1999.
2 - Дайнека Л. Сняжынкi над агнём: Вершы i паэмы. - Мн.:
Маст. лiт., 1989.
3 - Гардзей В. Зялёныя дажджы: Вершы. - Мн.: Маст.Лiт., 1997.
|
|
|