|
ТЕМАТИЧЕСКАЯ РУБРИКА: ВЕСНА
|
Все тексты даны в белорусскоязычном изложении.
|
"Плыве ýразлiвiсты раýчук
Зiмы марозная суровасць.
I над усiм - вiсiць вясновасць,
I над усiм звiнiць жаýрук"
А.Грачанiкаý, "Iзноý заплакалi снягi…"
|
Ужо колькi год пачынаецца гэтая чароýная казка, i, на здзiý, не губляе
сваёй чароýнасцi. Яшчэ, здаецца, учора гулi вятры ды гуляла завiруха,
але раптам адступiлi маразы, прасвятлела неба, а ý паветры павеяла гаючай,
духмянай цеплынёй. I з'явiлася прадчуванне. Прадчуванне нейкай таемнай
з'явы, якая, хоць i паýтараецца штогод, але кожны раз мае свае адценнi,
свае адрозныя малюнкi.
Iдзе то вясна-красуня ýладарным поступам, доýгачаканая, роспачна-радасная,
сыпле пад ногi рамонкi ды пралескi, расквечвае ýсмешкамi твары. I нараджаецца
нешта ý душы. Не так даýно панаваý там зiмовы цiхi сум ды спакой будзённасцi,
але вось ужо мрояцца наперадзе гарачыя пачуццi, непакояць трывожна-салодкiя
думкi-летуценнi ды няýлоýныя памкненнi. Вясна-краса! Цi не з мары яна
нарадзiлася?! З пяшчоты, бездакорным майстэрствам i любоýю малюе яна
свае дасканалыя, шматфарбныя эцюды, увасабляючы ý iх спеý усяго жывога:
хвала сонейку! Хвала вясне! Хвала жыццю!
Алена Кiрэева
|
| |
|
Чаканне змен
Яшчэ не сакавiк,
Але ýжо не люты,
Дзяýбе счарсцвелы снег
Сцюдзёная iмжа.
У азалелы лес,
Яшчэ марозам скуты,
У сцятыя палi
Не просiцца душа.
Але ý пагодны дзень
То сцiшана, то рэзка
Праз дум пласты
Праклёýваецца ý ёй
У прадчуваннi змен,
Як першая пралеска,
Вяснова-светлы,
Гаманкi настрой.
Нас вабiць таямнiцаю
Чаканне.
I ён прыходзiць,
Аднаýлення час.
Аднойчы прыйдзе ён
I не застане
Цi, можа, забярэ
З сабою нас.
А.Грачанiкаý1
|
|
 |
|
***
Так проста: iдзе сакавiк,
Такi незвычайна вясновы,
У вочы зiрне маладзiк,
I ýсё распачнецца нанова.
Жмут сонечных промняý тугiх
Падману душу разагрэе,
I буду па вулках глухiх
Туляцца з тугой i надзеяй.
Калi ж замарочлiвы снег
Палезе ý каýнер i да твару,
Насустрач я выцiсну смех,
Каб толькi не стацца ахвярай.
Л.Сiманёнак2
|
|
| |
|
***
А бог вясны прыходзiць босы,
З жалейкай звонкай у руках.
Лугi сiнеюць, як нябёсы.
Сузор'i кветак на лугах.
Ручай, нiбы дзiця, лапоча.
Бягуць на поýнач халады.
Па чорным полi гулка крочаць
Мiльёнаногiя дажджы.
Звяры i птушкi ý першым класе.
Штурмуюць сонца мурашы.
Спявае вецер. Пачалася
Веснафiкацыя душы.
Як добра жыць у дзень вясеннi,
Душой адтайваць пакрысе
I адчуваць сябе насеннем,
Што неýзабаве прарасце.
I скiнуýшы з душы трывогу,
Паверыць сонцу i вадзе,
Знайсцi адзiную дарогу,
Што ý край бацькоýскi прывядзе.
На небасхiле ýжо маячыць
Зеленакрылы ветразь дрэý.
О дрэвы родныя, я плачу
Ад радасцi, што вас сустрэý.
Шумi, звiнi, жывое вецце!
Паклон табе, турботны лёс,
За гэты мiг, за гром, за вецер,
За вочы мокрыя ад слёз.
Л.Дайнека3
|
|
 |
|
***
Ад усхлiпванняý капежных
Ды ад звону ледзяшоý
Цiхi плач сумётаý снежных
У гамонку перайшоý.
Перайшоý у булькатанне,
Зябкi плёскат ручаiн,
Што мелодыяй свiтання
Льецца ý прысмерку з лагчын.
Лёд зламаны, снег сагнаны...
Зноý зялёны кут лясны!
Шум паводкi несцiханы -
Пераможны марш вясны!
Я.Мiклашэýскi4
|
|
| |
|
***
I пайду, i пагукаю
Першы дзень маёй вясны.
Пагукаю каля гаю -
Чую перазоý лясны.
Пагукаю ля рачулкi -
Чую гоман ручаёý.
Пагукаю у полi гулкiм -
Чую пошум каласоý.
I грахоý тут, i агрэхаý
Шмат маiх, куды нi кiнь.
Я гукаю, покуль рэха
Не разбудзiць далячынь.
Там, за сцюжамi, нiчога,
Што суцешыла б душу.
У сябе, у вас, у Бога
Даравання папрашу.
Чуюць выселкi i сёлы,
Чуюць сёння i даýно.
Я гукаю дзень вясёлы,
Ды i плачу заадно.
В.Гарадзей5
|
|
|
|
Пралескi
Пакiдае край палескi
Лютая зiма,
Ды шкада мне вас, пралескi,
Бо цяпла няма.
Нават па старому стылю
Хлусiць каляндар.
Хоць бы глянула на хвiлю
Сонейка з-за хмар.
Не крычы, груган, у соснах,
Вочы не мазоль.
Без цябе на сэрцы млосна -
Непагадзь i золь.
Жаýрукам над сухадолам
Празвiнець пара.
Загрымiць у лесе голым -
Не чакай дабра.
З крыгаломам спадзяваннi
Панясла вада.
Мне шкада пралесак раннiх
I сябе шкада.
Хоць i з цэзiем, а мiлы
Мне бацькоýскi край.
Дай жа, Божа, трошкi сiлы,
Ды i шчасця дай!
Не хвалю сваё балота,
Бы кулiк, таму,
Што назад вось гэтай слотай
Хочацца ý зiму.
Там журбу i боль палескi
Сцюжы замялi,
Там пяшчотныя пралескi
Спяць яшчэ ý зямлi.
В.Гарадзей5
|
|
| |
|
***
Ударце, гарматы вясны,
Над кожнаю галавою!
Хай стане душа агнявою,
Забудзе халодныя сны.
Палёгку душы прынясе
Начных навальнiц грукатанне.
Душу не збянтэжыць пытанне:
"Адкуль мы? Навошта мы ýсе?"
Адкуль мы? З касмiчных вышынь,
З глыбiнь акiянскiх.
Навошта?
Мы - вечнасцi юная пошта.
Мы - заýтрашнiх дзён далячынь.
Струна небасхiлу, звiнi!
З далёкага светлага краю
Двухтысячны год выязджае
На белым, як радасць, канi.
Л.Дайнека2
|
|
|
|
Вясна
Палае зеленню зямля,
а дрэвы ý лёгкiм зрэб'i,
нiбыта вогнiшча з вугля,
палае зеленню зямля.
Агонь ля кожнага камля,
яго не тушыць неба,
палае зеленню зямля,
а дрэвы - лёгкiм зрэб'ем.
* * *
Раннiя травы... Нi буйства, нi кветак.
Зараз зямля - як дзяýчынка-падлетак.
Колькi хаваецца стоенай сiлы
пад гэтай просценькай вопраткай мiлай!
* * *
Зрываюцца з сэрца дакоры -
i стацца ж таму было трэба:
да нас не даходзiць мора.
Але ж так багата неба!
* * *
Прарастае зялёная траýка,
ýся навокал зямля маладзее,
i душа адгукаецца палка -
ёй хаця бы паýкроплi надзеi.
Н.Капа6
|
|
| |
|
***
Святы абраз смуткуе на сцяне,
А дзень вясёлы - сонечны, без ценю...
Прашу, даруйце грэх юнацкi мне:
Вясне цалую цёплыя каленi.
Не абяцайце пекла са смалой,
Як будзе пекла - будзе i каханне!
...Сяджу ý абдымку з хмельнаю Вясной,
Прыцiшыýшы гарачае дыханне.
Л.Няýдах7
|
|
 |
|
Вербная нядзеля
На свята людзi ý храм iдуць,
I ýражлiва перад сабою
Букеты вербныя нясуць
З усмешкай радаснай такою.
То "кветкi" першыя вясны -
Iх шмат расце па ýсiх дарогах,
Таму й абраныя яны
Для шанавання ýсiмi Бога.
Мне кроплi "коцiкаý" заýжды-
Як слёзы светлыя спаткання...
А мо то слёзы - ад бяды?
Галгофы лютай прадчуванне?
П.Саковiч8
|
|
 |
|
Вялiкдзень
Нядзеля. Ранiца. На сонцы
Нiводнай плямачкi няма.
Вялiкдзень на маёй старонцы
Вясной страчаюць нездарма.
У сэрцы радасць, узрушэнне -
З Хрыстом надзеi ажылi.
Жыццё святкуе ýваскрашэнне
На грэшнай i святой зямлi.
Салодкi водар вербалозу,
Свянцоных булак, свечак дух.
I завушнiцы на бярозах,
Што ля царквы пасталi ý круг.
Душа адтайвае паволi
I прагне сёння ýсiх любiць...
Мо хоць часцiнку лепшай долi
Змагу я ý Бога адмалiць?
П.Саковiч8
|
|
 |
|
Дзень волi
Бунтоýная вясна.
Травы
Зялёны выбух.
Галiнкаю сасна
Пастукалася ý шыбу.
Прасвечана наскрозь
Рачулачка
Да донца,
Калi на рогi лось
Узняý
Лясное сонца.
Праменiцца абсяг
Птушынага блакiту,
Дзе птах,
Нiбыта сцяг
Адроджаны з нябыту.
Вясновай волi дзень,-
Я ведаю,-
Настане,
Калi трава вядзе
Зялёнае паýстанне.
У.Мазго9
|
|
| |
|
Вяртанне
крылатых сяброý
Ад Заходняй Дзвiны
I ад Нёмана,
Ад днапроýскiх
Да бугскiх вiроý,
Веснавым захлынуýшыся
Гоманам
Мы вiтаем
Крылатых сяброý,
Што сягоння
Вяртаюцца з выраю,
Абудзiýшы
Зiмовыя сны,
Незвычайна далёкай,
I шчыраю,
I жаданай
Дарогай вясны.
Зашчабечуць
Шпакоýнi над хатамi,
Заклякочуць
Буслянкi ýгары,
I адчуем таксама
Крылатымi
Мы сябе,
Нiбы нашы сябры.
У.Мазго9
|
|
 |
|
Красавiк
(М.Гарэцкаму)
Неба сiняе, сiняе …
Анi межаý у iм, анi дна.
На зямлi ж прыгажуняй-княгiняю
Пазiрае мне ý вочы вясна.
Лазнякi срэбным пухам акрылiся,
Вецер пыл па-над iмi мяце,
Тут - пралескi ý раýку затаiлiся,
Сiрацiнкай фiялка цвiце,
Там - жаýцеюць вяночкi вясновыя
Красак нейкiх нязнаных яшчэ,
Там - iзноý, залатыя, лiллёвыя …
З iх вясна дываны свае тчэ.
Як тут цiха, нi гулу, нi гоману,
Пачынае нат сум засынаць,
Ды душою жывою, нястомнаю
Чую ýсё ж я, што ýсюды вясна.
I нiчога мне ýжо не жадаецца,
Нi кахання, нi светлых мiнут,
У душы маёй штосьцi зрываецца,
Што няýзнак адцвiтае, а тут -
Тут фiялкi цвiтуць цёмна-сiнiя,
Сеюць водар салодкi вясны,
Што брыдзе прыгажуняй-княгiняю,
Рассыпае вясновыя сны.
Н.Арсеннева10
|
|
| |
|
Спiс выкарыстанай
лiтаратуры:
1 - Грачанiкаý А. Выбранае. - Мн., 1988.
2 - Сiманёнак Л. Разгорнуты сусвет: Вершы. - Мн.: Маст. лiт.,
1999.
3 - Дайнека Л. Сняжынкi над агнём: Вершы i паэмы. - Мн.:
Маст. лiт., 1989.
4 - Мiклашэýскi Я. Зара-заранка, зара-вячэрнiца: Кнiга лiрыкi.
- Мн.: Маст. лiт., 1989.
5 - Гардзей В. Межань: Кнiга лiрыкi. - Мн.: "Беларускi кнiгазбор",
1999.
6 - Капа Н. Панна Каханка: Вершы. - Мн.: Маст. лiт.., 1998.
7 - Няýдах Л. Чорнае святло: Вершы. - Мн.: "Беларускi кнiгазбор",
1998.
8 - Саковiч П. Мiлавiца: Вершы. - Мн.: Маст. лiт., 1999.
9 - Мазго У. Марафон: Вершы i паэма. - Мн.: Маст. лiт., 1992.
10 - Арсеннева Н. Яшчэ адна вясна. - Мн., 1996.
|
|
|