|
ТЕМАТИЧЕСКАЯ РУБРИКА: ЛЮБОВЬ
Узор любоýнай песнi
|
Все тексты даны в белорусскоязычном изложении.
Аднойчы… Аднойчы дарога мая з небакраем злiецца. I голас, i позiркi й
крок адвяслуюць у далеч. А тут застануцца-ýнатуюцца ý памяць Айчыны даспелыя
словы - кахання, люботы, прызнання. А тут застанецца пазнака прамудрае
моцы - любовi-яднання, памкнення пачуць, адшукаць, прыласкавiць адзiнага
птаха ý далёкай вандроýцы жыццёвай - душу, што ляцела насустрач табе праз
эпохi. Наблiзiмся разам да Вострае Брамы пазнання. Пакутай i болем заплацiм
за хвiлi ýзвышэння. I нашыя рукi, i нашыя прагныя вусны, i нашых вачэй
закаханых святая яснота над Краем, над светам, над векам узыдуць Сiмфонiяй
Ладу…
Няхай замятаюць завеi сляды павяртання. Няхай зажурбуе расстанна ссiвелая
восень. Мы тут прамаýлялi да Сонца, да сэрца - у чуйную прышласць маленне
прачыстае Жыць на Шляху да Кахання. Мы тут пакiдаем зярняты - прасветлыя
зоры - Пяшчоты адчайнай i Пошуку гойнага звязу. Мы згэтуль, з Радзiмы
крывiцкай, гаворым, што ёсць на "планеце людзей" стараладная мова, якая
вястуе Любоý-чараванне ý бязмежнасць. Якая Сусвету прарочыць Прышэсце
кахання…
А.Хатэнка, "Роднае слова", №3 1996 г.
|
|

Лада - сiмвал кахання i прыгажосцi
|
|
Бывай…
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкi мне,
што ý небе дагарае
На ýсходзе дня майго,
якому ружавець.
Цi помнiш
першае нясмелае прызнанне?..
А ý небе жаýранкам
звiнеý i плакаý май.
Назаýтра золкае, туманнае свiтанне,
Суровы позiрк твой
i мой нямы адчай.
Пайшла ты, любая,
пад гоман жоýтых сосен,
Пайшла, маýклiвая,
пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростанi мой адзiнокi сум.
Пайшла за цiхiя, далёкiя прасторы
Свiтальнай зоркай ты,
што гасне ý сiняве.
Душы пакрыýджанай
гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылi на траве.
Пайшла,
пакiнуýшы мне золкi i туманы,
Палынны жаль
смугой акутаных дарог,
Каб я, хвiлiнны боль
i горыч гэтай раны
Гадамi ý сэрцы
заглушыць сваiм не мог.
Пайшла,
нiколi ýжо не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых,
а з паднябесся
Самотным жаýранкам
звiнiць зялёны май.
Бывай, абуджаная ý сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз
панясу я па жыццi.
На ýсходзе дня майго
заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ýзысцi.
А.Куляшоý1
|
|
|

Сiмвал росквiту прыроды, жыцця
|
|
***
Я не вымольваý слоý пяшчотных…
Як дождж
да смяглае раллi,
Яны прыходзяць незваротна
На грэшнай i святой зямлi.
Iх нараджэння таямнiца
Непадуладна адкрыццю.
Бруiць тваёй душы крынiца
Насустрач спешнаму жыццю.
I дзiвiць дар яе мiлосцi,
На свет выносiць дзень пры днi
Святло глыбiннай прыгажосцi,
Пясчынкi цiхай дабрынi.
Жыццё свой круг
iмклiва вершыць,
Ды застаецца вечны шлях,
I шэпт,
i пацалунак першы
На разгарачаных губах.
Твой спеýны голас не сцiхае,
З'яднаý ён неба i зямлю.
Жыву,
пакутую,
кахаю
I праз цябе ýвесь свет люблю.
С.Законнiкаý2
|
|
|

Узор моцнай сям'i
|
|
***
Ты паклiч мяне. Пазавi.
Там заблудзiмся ý хмельных травах.
Пачынаецца ýсё з любвi,
Нават самая простая ява.
I тады душой не крывi
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ýсё з любвi -
Першы поспех i першыя крокi.
Прыручаюцца салаýi
Там, дзе выбеглi ýдаль канавы.
Пачынаецца ýсё з любвi -
Адчужэнне, i боль, i нянавiсць.
Ты паклiч мяне. Пазавi.
Сто дарог за маiмi плячыма.
Пачынаецца ýсё з любвi,
I iнакш i жыць немагчыма.
Я.Янiшчыц3
|
|
| |
|
***
…А зарапад сiвой начы
Ý тваiх купаецца далонях.
I я маýчу, i ты маýчыш
У казкi дзiýнай у палоне.
Хоць слоý нявыказаных шмат,
Мы iх на заýтра прыхаваем.
Хай сёння толькi зарапад
Нам сэрцы песняй спавiвае.
М.Шабовiч4
|
|
|

Узор моцнай сям'i
|
|
Элегiя
Сярод высокiх траý i дрэý,
У чысцiнi, дзе ветах срэбны,
Табою я перахварэý,
Табою я перахварэý,
I мне ýжо лекi не патрэбны.
Такi абноýлены хаджу,
Увесь прасветлены - да донца.
На прыгажосць тваю гляджу,
На прыгажосць тваю гляджу
Зусiм спакойна, як на сонца.
I кветкi сцiплыя дару,
Як лета лёгкую аздобу,
I нават дзякуй гавару,
Ад сэрца дзякуй гавару
За таямнiчую хваробу.
Хай светла доýжыцца жыццё.
Ты аблачынкай праляцела,
Але душа пабагацела,
Мая душа пабагацела
На трапяткое пачуццё.
А.Жыгуноý5
|
|
|

Вянок - сiмвал дзявочага шчасця
|
|
***
З пяшчоты словы зноýку ткуцца.
Залее пад дажджом зямля.
Не зможаш назусiм вярнуцца,
прыйдзi спагадаю здаля.
Душа даýно не ý тым узросце,
каб нараджаý варожасць боль,
маýчаць мы будзем на пагосце,
здзiвi прыветным слоýкам золь.
Пад небам роднае прыроды
вясну абвесцiць крыгалом,
а вобраз твой асвецiць годы
нязгасным, дарагiм святлом.
Блукае смутак каля хаты,
У полi звянуý васiлёк…
Няма ý расстаннях вiнаватых, -
Ты пасмiхайся мне здалёк.
Р.Баравiкова6
|
|
|

Узор русалкi -
сiмвал нераздзеленага кахання
|
|
***
У Вашым голасе квiтнеюць астры,
Якiх не бачыý я раней.
Мне зразумела ýсё i ýсё не ясна…
У Вашым голасе квiтнеюць астры,
I кожнай кветцы Бог сказаý: квiтней.
Мне зразумела ýсё i ýсё не ясна -
Цi варты музыкi такой?!
Цi варты я хвiлiны гэтай шчаснай,
Калi гучаць арфiчна Вашы астры
Па-над пустой канцэртнай асакой.
Цi варты я хвiлiны гэтай шчаснай,
Не ведаю i ведаць не хачу.
Запамiнаю голас Ваш прыязны;
Нiбыта верш, запамiнаю астры -
Па-школьнаму, на памяць iх вучу.
Запамiнаю голас Ваш прыязны…
Пакiнь, пакiнь, глыбокая струна,
Шум глыбiнi i неспакой рамансны,
Каб у крывi маёй квiтнелi астры…
Кроý - гэта ваза, што не мае дна.
Л.Дранько-Майсюк7
|
|
|

Узор жаночай долi
|
|
***
Ты, як малiтва да Бога,
Недашаптаная мной, -
Чыстага снегу знямога
Над беларускай зiмой!
Бачыць такое магчыма
Хiба што ý райскiм агнi,
Дзе не старэюць жанчыны
I не канчаюцца днi…
Ты i ý калядную сцюжу
Шчодрая на цеплыню,
Кiдаеш майскую ружу
Мне i марознаму дню.
Ты - ад нямоты збавенне,
Мой пурпуровы ýзвiý.
Знай - i тваё нараджэнне
Снег вiфлеемскi спавiý.
Л.Дранько-Майсюк7
|
|

Узор песнi |
|
***
О, я не ý сон глухi закута,
сумота сэрца не скрабе,
было турмою i атрутай
усё, дзе не было цябе.
Апошнi снег…
ён як збавенне
ад спраý, што марнымi былi.
Ты мне вярнуý iзноý натхненне,
бязмежнасць неба i зямлi.
Як многа стала летуценняý,
бы ýночы зорак залатых,
i як чароýны мiг цвiцення,
мне сiнява вачэй тваiх.
Капрыз свавольнае прыроды
цi дня настылага адчай? -
Чуць не хачу, з якой нагоды
гукнуý ледзь чутна: "Прывячай…"
Ёсць тлум жыццёвай крутаверцi,
ёсць ачышчальнае святло,
i не закрэслiць нават смерцi
таго, што радасцю было.
Так хораша ýсяму здзiýляцца,
бы рэчка ý пустку зацякла,
а пацеркi ý халодных пальцах
усё дрыжаць, нiбы са шкла.
Р.Баравiкова6
|
|
| |
|
***
Знiкну. А ýсё застанецца:
белай завеi лiсты,
голас касмiчнага сэрца,
сум лiстабою i ты…
Ты - незнаёмы, нязнаны…
мара мая цi ýспамiн?
Пахам салодкага зману
думкi вярэдзяць язмiн.
Знiкну. Сказаць не паспею,
як я чакала цябе
у зiмалётныя спевы,
у лiставейнай журбе.
Тахкае ý скронi гадзiннiк.
Прывiдна ноч растае.
Сцежкi так блiзка вадзiлi
каля дарогi твае.
Гасну. Надзеяý пялёсткi
б'юцца ý чужое вакно.
…Хвалi трывожнае плёскат
будзiць халоднае дно…
А.Хатэнка8
|
|
| |
|
Спiс выкарыстанай
лiтаратуры:
1 - А.Куляшоý, часопiс "Крынiца", №10 1999 г.
2 - С.Законнiкаý, "Анталогiя беларускай паэзii",
т.3, Мн, 1993 г.
3 - Я.Янiшчыц, "Зорка Венера", Мн. 1972 г.
4 - М.Шабовiч, часопiс "Маладосць", №8 1999 г.
5 - А.Жыгуноý, часопiс "Маладосць", №8 1999 г.
6 - Р.Баравiкова, "Сад на капялюшыку каханай", Мн. 1998 г.
7 - Л.Дранько-Майсюк, "Стомленасць Парыжам", Мн. 1995 г.
8 - А.Хатэнка, часопiс "Роднае слова", №3 1996 г.
9 - М.Кацар, "Беларускi арнамент", Мн., 1996 г.
|
|
|