УСЛУГИ
Active area marker


ТЕМАТИЧЕСКАЯ РУБРИКА: ЗИМА

Все тексты даны в белорусскоязычном изложении.

За вокнамi халодная ýрачыстасць. Пацiху губляючы крохкiя белыя пёркi, неба спяшаецца ýбраць зямлю ý светлае пухнатае футра. Гэта зiма. Пара, якая завяршае год. Цi пачынае?.. Цiкава, колькi разнастайных асацыяцый яна выклiкае! З аднаго боку - гэта канец, смерць, з iншага - пачатак, нараджэнне новага жыцця; гэта i смутак, нават адчай, але i радасць, выклiканая бездакорнай чысцiнёй, пачуццём абнаýлення.Цi, напрыклад, снег. Так, гэта холад, але ж i цеплыня. Нездарма снегавы покрыý часта параýноýваюць з цёплым футрам.

Таму не дзiýна, што зiма - адзiн з улюбёных вобразаý беларускiх паэтаý.

Алена Кiрэева

 

***
Сьцюжа. Вецер толькi дзiка гаспадарыць,
Пралятае, злосны, вулiцай насьпех,
То скубе пад небам, быццам гусi, хмары
I на землю сыпле белым пер'ем сьнег.

I, здаецца, з ветрам кружацца лятарнi,
П'яныя ад песьняý, як пад Новы Год,
Раскiдаюць, сьцелюць бледны сьвет янтарны
На дыван пушысты, на блiскучы лёд.

Л.Генiюш1

 

 

 

 

 

З паганаý я

Ныраюць санi ý белыя сумёты,
i бель пластоý на гольлi ялiны,
сьняжынкi таюць на гарачым лобе,
а конi ймкнуць. Сьнег сыпле з вышынi.
У неба дубоý ýперлiся кароны,
cтаяць яны, равесьнiкi вякам,
бы стройныя дарыцкiя калоны,
нагадваюць стары, антычны храм.
З паганаý я. Красе зямлi малюся,
ý сябе ýбiраю велiч i спакой,
а конi ймкнуць шляхамi Беларусi,
сьняжынкi таюць на вачах сьлязой…

Л.Генiюш1

 

 

***
Навокал сьнег, бы сiвiзна на скронях
Маёй зямлi, застыýшай ад вятроý.
Гляджу на шлях, нейк сумна мне сягоньня.
Прачнуцца б сэрцу ад трывожных сноý.

З-за грудаý хмар ледзь заблiшчэла сонца
I ýрэзалася ý неба, бы лямеш.
Я нiцi дум вiю на верацёнцы
I з пасмаý слоý сную i тку мой верш.

Прамерзла крыху, як той дзень зiмовы.
Завеi сьвiст заместа салаýя.
На ýзьлесьсi сосны строга хмураць бровы.
Суровы гiмн пяе зямля мая.

Л.Генiюш1

 

 

Першы снег

Сяння ранiца й сонца ýставалi
у вянку з каляровых агнёý
i карункамi iльдзянымi ззялi
залатыя галiны кляноý.
Нетутэйшыя, дзiýныя краскi
загаралiся ý шыбах вакон…
Было ранне - старонкаю з казкi,
было ранне, як казачны сон.
А пасля… неба згасла… сцямнела…
вецер голлем сухiм зашасцеý,
з шэрай вышы, i чысты, i белы,
снег густы паляцеý, паляцеý.
Ён паблытаý дзiýныя вузоры
у галлi разварушаных дрэý,
ён маркотныя нiваý разоры
снежна-белай пялёнкай адзеý,
сыпкiх гурбаý намёý, перайначыý
свет, хаду нашых чынаý i дзён.
Згасiý зоры й агнi, каб зазначыць,
што ýсё ж доля - не казка й не сон.

Н.Арсеннева2

 

 

Новая зiма

У вабыймах дзiýнага спакою
спiць палёý неабсяжны прастор…
Зноý на шыбах мастацкай рукою
тчэ зiма далiкатны вузор.
Зноý сiнее зiмовая далеч,
зноý зяленяцца змрокi, як лёд,
i гарыць парпуровай эмаляй
нежывы i халодны заход…
А нядаýна, здаецца, учора,
на блакiтных палотнах нябёс
ткалi шоýкам зялёным вузоры
маладыя галiны бяроз,
пахла мёднай лiпой у паветры,
дыхаý пешчай гарачаю змрок
i змяталi вячорныя ветры
пыл з распаленых сонцам дарог…
Так нядаýна, учора, здаецца,
хоць мяцелiца сёння мяце
i на сэрца жывое кладзецца
пыл лядзяны гусцей а гусцей.

Н.Арсеннева2

 

 

На белым аркушы зiмы

Пасля дажджоý,
як лiстапад
заляжа стомлена ý бярлозе,
аднойчы заквiтнее сад
ружовым цветам
на марозе.

А скрозь туман
святлом цячэ,
i ты,
уражаны падзеяй,
iдзеш на вулiцу хутчэй
начных прывецiць чарадзеяý.

I там, дзе сонца ýзняло
агнiста-ярую карону,
дрыжыць паветра навакол
загуслым i п'янкiм азонам.

На белым аркушы зiмы
з тае iскрыстае натуры
кладуцца дрэвы i дамы
штрыхамi светлымi гравюры.

Г.Пашкоý3

 

 

 
Снегапад вяртання

Кружыць снег i падае на плечы.
Белым пухам сцелецца трава.
Без вiна ý гэты цiхi вечар
кружыцца шчаслiва галава.

Хат не бачна.
Толькi вокан зоры.
Ды з юнацтва заквiтнелы сад.
Белыя шырокiя прасторы
калыхае чысты снегапад.

Так было.
Было ýжо калiсьцi.
Не згадаць, калi гэта было.
А сягоння снегападам чыстым
у душы шчаслiва ажыло.

Хоць не вечны ты на гэтым свеце,
але сёння думаеш найперш,
што, як снег у гэты цiхi вечар,
вольна i шырока пражывеш.

Г.Пашкоý3

 

 

***
Марознага ветру павевы
Трывожаць закутак лясны.
Абсыпаны iнеем дрэвы:
Бярозы, асiны, кляны.

У снезе ствалы сухастою,
Нi пня, нi гнiлога камля,
Як быццам з журбою, з бядою
Не знаецца болей зямля.

Спадзе снегавая заслона,
I ýбачацца рэчы ясней:
Зялёнае будзе зялёным,
А чорнае стане чарней.

Асiнам i кожнай сасонцы
Трывог, як i людзям, стае.
Зямля, мы твае абаронцы,
Сыны i героi твае.

Марозны, бадзёры, вясёлы
Дзень цiха брыдзе мiж лясiн -
Iскрацца сумётамi долы,
Цярушыцца iней з галiн.

В.Гарадзей4

 

 

***
Выплывае ý марознае ранне
Белы ветразь начных завiрух
I, як снегу халоднае ззянне,
Сталых дум пачынаецца ýзрух.

Сонца зноýку пад кожнай сасною
Намалюе сярэбраны цень.
Завiрушная ноч за смугою,
I турботны наперадзе дзень.

Даль у колер вiшнёвага цвету.
Снег кладзецца на поле, на плёс.
Што Айчыне i цэламу свету
Гэты дзень неспазнаны прынёс?

Белы ветразь плыве праз пагоркi,
Па лугах, праз сумненнi плыве,
I згасаюць свiтальныя зоркi,
I высокая мудрасць заве.

З мiтуснёю былою расстанне.
Дабраты i пяшчоты злiццё.
Белы снег. Залацiстае ранне.
I - жыццё!
Без канца, да знямогi - жыццё!

В.Гарадзей4

 

 

 
Спiс выкарыстанай лiтаратуры:

1 - Ларыса Генiюш, Выбраныя вершы, Мiнск, 1997 г.
2 - Наталля Арсеннева "Яшчэ адна вясна", Мiнск, 1996 г.
3 - Генадзь Пашкоý "Журавiнавы востраý", Мiнск, "Мастацкая лiтаратура" 1998 г.
4 - Вiктар Гарадзей "Зялёны дождж", Мiнск, "Мастацкая лiтаратура", 1997 г.

 

 



© "Art-mission" group 2001
Phones: +375 29 6822880, +375 29 2822880, +375 17 2168389
Email: manager@art-mission.com
Minsk, Belarus