|
ТЕМАТИЧЕСКАЯ РУБРИКА: ДЕДЫ
 |
Все тексты даны в белорусскоязычном изложении.
Здаýна на Беларусi адзiн з восеньскiх дзён прысвячаýся ýспамiнам пра
памерлых продкаý. У гэты дзень гатавалi рытуальныя стравы, у некаторых
мясцовасцях хадзiлi на могiлкi. Называýся ён Дзяды. Адзначаюць Дзяды i
сёння (афiцыйная дата - 2 лiстапада).Успамiнаюць родных, заклiкаюць iх
на памiнальную вячэру; лiчыцца, што ý гэты дзень душы дзядоý наведваюць
сваiх нашчадкаý. Вытокi Дзядоý знаходзяцца ý глыбокай старажытнасцi. Ужо
тады людзi разумелi, як важна ýшаноýваць продкаý, зберагаць iх вопыт дзеля
сваёй будучынi, як важна захаваць сувязь пакаленняý. Яны адчувалi сябе
звяном адзiнага непарыýнага ланцугу.
Менавiта гэтае адчуване натхняе ý наш час паэтаý на стварэнне такiх вершаý,
у якiх гучыць роздум аб мiнулым i сучасным, зварот да дзядоý, як да пачатку,
асновы свайго народу, падзяка за магчымасць нашага "сёння". Пацвердзяць
гэта некалькi вершаý, змешчаных нiжэй.
Алена Кiрэева
|
|
|
|
***
Дождж падае вонку прыцiшаным звонам,
Дождж льецца, дождж плача на шыбах аконных,
балючы стон ветру даносiцца з даляý,
i зоркi на небе нам ноч не запалiць.
Ý сьвятынях сьцiх гоман малiтваý нядзельных,
на могiлках сьвечкi даýно дагарэлi.
А ý краi, гдзе думы мае безупынна,
чакаюць у хатах дзядоý на гасьцiну.
Да нас не забудзьце, прыходзьце, дзяды;
хопiць малiтваý у мяне i яды
з сёлаý забытых, з лагчын i бароý
i з наднямонскiх старых цьвiнтароý.
У дом мой плывеце на сьветла агню,
вокны шырокiя Вам адчыню;
гэдак прыходзьце, як колiсьць жылi,
весткi прыносьце iз роднай зямлi.
Душу Вам вышлю насустрач сваю,
палкай малiтваю Вас напаю,
сэрца маё каля Вашых магiл,
там, гдзе сумуе мой край дарагi.
Ý вечар таёмны, у поýначны час
з Божае волi чакаю на Вас;
разам мы просьбаý гарачы наш жар
слаць будзем шчыра прад Божы аýтар.
Сумна i пуста ý вокнах маiх,
нiхто ня прыдзе сюды з жывых;
кругом пустыня, навокал цьма,
над горнай прорвай стаю сама.
Будзем прасiць за тых, хто не забыý
нi роднай мовы, нi родных нiý.
Хто мёртвых ýваскрошваý сьвятою рукой,
Той нас не пакiне ý хвiлiне цяжкой.
Л.Генiюш1
|
|
|
|
|
Дзяды
На могiлках, дзе жухлая трава,
З журбiнай мёртвых сёння памянём.
Сыпучая магiльная жарства
Сагрэта чуйнай памяцi агнём.
Крывава ýзбухлi гронкi арабiн,
I ветру лёт, як пошуг вечных душ.
Ляжаць дзяды, паспеýшы адрабiць,
Пусцiýшы з рук
Жыцця трывучы гуж.
Iх доýгi сон жальбою зварухну,
I век пагроз рукой асцерагу
Над кожным пракаветную сасну,
Зару i птушку, слоту i пургу...
У пустаце пагаслых iхнiх дзён
Тут забыцця быльнёг не парасце.
Мне свет зямны на шмат шырэй вiдзён
У продкаý чалавечай праваце.
М.Мятлiцкi2
|
|
|
|
|
Дзяды
Заблытаны шляхi,
i вочы засцiць дым...
Быý вольным гэты край,
Распяты чужакамi.
Праз горкiя гады
вяртаюцца Дзяды, -
вяртаецца наша
памяць.
На нерушы снягоý
крывавяцца сляды...
Усталi пад штандар
нашчадкi касiнераý.
Праз горкiя гады
вяртаюцца Дзяды, -
вяртаецца наша
вера.
Бясконцы калаýрот
нянавiсцi, дзяльбы...
Я ý вочы зазiрну
i ý iх пазнаю брата.
Праз горкiя гады
вяртаюцца Дзяды, -
вяртаецца наша
заýтра.
I свецiцца далонь
у прыцемках бяды...
Радзiму захiнем
гарачымi рукамi.
Праз горкiя гады
вяртаюцца Дзяды, -
вяртаюцца разам з намi.
М.Пракаповiч3
|
|
 |
|
***
Не пуста ý полi. Крок за крокам
Ступаюць шляхам баразны
Мае дзяды. I мутным вокам
На белы свет глядзяць яны.
Усё, што сеяна - пажата,
Гаворыць сэрцу iх багата...
Вось даланя... уцяýшы ý глебу
Пяць пальцаý вечнасцi сiвой,
Падносiць ранiшняму небу
З малiтвай сум гарчысты свой.
I горка доýжыцца мiнута:
Са жменi - капае атрута...
Iдуць дзяды мае.
Бароды
Бялеюць крыллем туманоý.
Шарэюць дачныя гароды
На схiлах даýнiх курганоý.
I слабнуць важкiя iх крокi,
I шлях звужаецца даýгi,
I лiчыць месяц адзiнокi
Мае айчынныя даýгi.
М.Мятлiцкi2
|
|
| |
|
На Дзяды
Чорныя лiсты... Зямля пустая
Ворывам прылегла на спачын.
Вецер скрушны дзьме ад небакраю
I здаецца горкiм, як палын.
На Дзяды - вакацыi... I свiшча,
Прадзiмае вецер домiк наш,
Быццам на прастуджаным гарышчы
Чэрцi ладзяць з ведзьмамi шабаш.
Вёска хутка хутаецца змрокам,
I не спiш у дзесяць ты адзiн...
Мо за ýсiх адзiн цвярозым вокам
Аб дзядах бяссонiш успамiн.
Мо таму самотна так i горка,
Што забылi мёртвых i жывых,
А замест душы гадуем горла
I дзядоý хаваем маладых.
М.Канановiч4
|
|
 |
|
***
Iдуць ýсё адно
З табою па зямлi
I тыя, што даýно
У вечнасць адышлi.
З табою кожны мiг
Яны ý разбегу дзён,
Хоць ты не бачыш iх,
Не знаеш iх iмён!
У вышынi - крылом,
Што дорыць неба мне,
Па правадах - святлом,
Сярпом па збажыне.
Буксiрам, што сабой
Рассекшы хваляý тлум,
З мiнуýшчыны любой
Прыцягне човен дум...
П.Макаль5
|
|
| |
|
***
Мы - галiны.
А вы - карэннi.
Мы - наследнiкi.
Продкi - вы.
Вы маýчыце ý сваiм сутарэннi,
Мы шумiм шматгалоссем лiствы.
Лупiць нас то град, то залева.
Нас калоцяць крутыя вятры.
Мы хiстаемся ýправа i ýлева,
Падпiраючы сонца ýгары.
I з-за ýласнага гоману дрэнна
Чуем мы ваш дакор нямы.
Два паверхi адзiнага дрэва -
Вы i мы...
Пазiраем падчас звысоку
Мы, галiны,
На вас, каранi.
Хоць i знаем, засохлi б без соку,
Што знаходзiце вы ýглыбiнi.
Нам - святло,
А вам - сутарэнне.
Гэта дадзена лёсам самiм;
Нас трымаеце вы, карэннi,
Вы маýчыце, а мы шумiм.
П.Макаль5
|
|
 |
|
Спiс выкарыстанай лiтаратуры:
1 - Л.Генiюш, Выбраныя вершы, Мiнск, 1997 г.
2 - М.Мятлiцкi "Палескi смутак", Мiнск, "Мастацкая лiтаратура",
1991 г.
3 - М.Пракаповiч, Мяжа надзеi, Мiнск, 1993 г.
4 - М.Канановiч, часопiс "Роднае слова", № 7, 1999 г.
5 - П.Макаль, Выбранае, Мiнск, "Мастацкая лiтаратура",
1994 г.
|
|
|