|
ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЛЕРЕЯ: ВИКТОР ЖИБУЛЬ
|
|
Виктор родился в 1978 году, в Минске. Закончил филологический факультет
Белорусского государственного университета. Сотрудник журнала "Першацвет"
и участник творческого движения "Бум-Бам-Лит".
|
|

|
|
Варыяцыi на
вольную
тэму
Пралог
Я не чую спеý птушыны
тут.
I размазваюць машыны
бруд.
I
Цiха плыý каля плацiны лёд.
Аблiзаý усю свiнiну кот.
Лёг на цвёрдую цаглiну ёг.
I ýтаптаны ýглыб сцяжыны мох.
II
Цiха плыý каля плацiны мох.
Аблiзаý усю свiнiну ёг.
Лёг на цвёрдую цаглiну кот.
I ýтаптаны ýглыб сцяжыны лёд.
III
Цiха плыý каля плацiны кот.
Аблiзаý усю свiнiну лёд.
Лёг на цвёрдую цаглiну мох.
I ýтаптаны ýглыб сцяжыны ёг.
IV
Цiха плыý каля плацiны ёг.
Аблiзаý усю свiнiну мох.
Лёг на цвёрдую цаглiну лёд.
I ýтаптаны ýглыб сцяжыны кот.
V
Цiха плыý каля цаглiны мох.
Аблiзаý усю сцяжыну ёг.
Лёг на цвёрдую свiнiну лёд.
I ýтаптаны ýглыб плацiны кот.
VI
Цiха плыý каля сцяжыны лёд.
Аблiзаý усю цаглiну кот.
Лёг на цвёрдую плацiну мох.
I ýтаптаны ýглыб свiнiны ёг.
Эпiлог
Я не чую спеý машыны
тут.
I размазваю птушыны
бруд.
|
|
| |
|
Балада пра
звонкую кувалду
Уводзячы дарогу ý стан афекту,
берагi свае пагубляла лужына.
А ý лужыне лямантуе нехта,
нехта напаýпрыдушаны.
Схаваць стараючыся лысiны-дэфекты,
пагорак прыкрывае лоб свой зеленню.
А на пагорку скуголiць нехта,
нехта напаýзастрэлены.
Асвятляючы фарамi навакольныя аб'екты,
спынiýся самазвал, нагружаны арэхамi.
А пад самазвалам стогне нехта,
нехта напаýпераеханы.
Разбiраючы завал iнструментальных камплектаý,
перажоýваючы зубамi кавалак баранiны,
у майстэрнi калупаецца нехта,
нехта напаýадурманены.
I нехта напаý
на напаýпрыдушанага
I нехта напаý
на напаýзастрэленага
I нехта напаý
на напаýатручанага
I нехта напаý
на напаýпераеханага
I ён тых людзей шчаслiвымi зрабiý:
усiх чатырох ён кувалдаю дабiý.
|
|
|

|
|
Мiла мыла мула
Мiла мела мала мыла.
Мыла мула мылам Мiла.
Мiла мула мыла мiла.
Мiла мыла мулу рыла -
мяла мулу рыла мылам.
Рыла мула нема ныла.
|
|
 |
|
Недавынырнуты
Я - проста бiямаса,
бясформенная глыба,
пакуль яшчэ не мяса,
пакуль яшчэ не рыба.
Я гнуткi, быццам гума,
ды важкi, быццам хмара.
Няма пра што мне думаць,
няма пра што мне марыць.
Аброс я поýсцю траваý,
пакрыýся пластам глею,
але пакуль нi плаваць,
нi патанаць не ýмею.
Сяджу па вушы ý багне,
сяджу па шыю ý брудзе,
але свабоды прагну.
Таму прашу вас, людзi:
Зляпiце мяне з глыбы
Аморфнай бiямасы!
Зрабiце з мяне рыбу!
Зрабiце з мяне мяса!
|
|
 |
|
Перадапошнi
шлях
Ён цягнуýся сагнуты,
не фанабэрысты,
а стомлены, млосны,
нiбы дуб, што фанерай стаý.
Ён выцiскаý з сябе
шэрую багну
ганебнай тугi.
Гi - гi - гi!
Ён iшоý, спатыкаýся,
падаý
i ýшчэнт разбiваýся,
але падымаýся,
сабраýшы сябе па кавалках,
i крочыý на звалку,
на звалку.
Лёталi ценi над iм
летуценныя.
Калiсьцi любiý ён
праходзiць праз сцены.
А зараз
сцены самi гатовы
прайсцi праз яго.
Iго - го!
Ён iшоý, расплаýляýся,
сцякаý
i ýшчэнт выпараýся,
ды кандэнсаваýся
расой на пялёстках фiялкi
i крочыý на звалку,
на звалку.
Ён цярпеý, абяздолены,
як агурок перасолены.
Ён добра ведаý,
што падаць яму не дазволена.
Не, не хацеý ён
забруджваць сабою
дарогi-шляхi.
Хi - хi - хi!
Ён выгараý, рассыпаýся,
трашчаý,
па швах распаýзаýся,
ды iсцi намагаýся,
узяýшы жалезную палку.
I крочыý на звалку,
на звалку.
I гэтак вось
з самага малку
ýсе
крочым
на
звалку.
|
|
 |
|
Калi спыняецца
гадзiннiк
Kалi спыняецца пясочны гадзiннiк,
на ягоным дне
застаецца маленькi курганок,
пад якiм пахаваны час.
Калi спыняецца сонечны гадзiннiк,
навакольны краявiд
ахiнае магiльная цемра.
Калi спыняецца механiчны гадзiннiк,
стрэлкi застываюць, нiбы ногi
цi рукi мерцвяка.
Але гэта
не палохае,
не засмучае
i ýвогуле не хвалюе
тых,
для каго спынiýся
не гадзiннiк,
а час.
|
|
 |
|
Шасцёра шэрых
шашкоý
Шасцёра шэрых шашкоý
шпарка штодзень шпацыруюць.
Штосьцi шукаюць, шчыруюць
шасцёра шэрых шашкоý.
Шматлiкiя шапкi шатаý
шалясцяць, шамацяць, шапацяць,
шалпацяць, шарахцяць, шаргацяць
шматлiкiя шапкi шатаý.
Шорах.
Шчэбет шчыглоý.
Шоргат.
Шумiць шыгаллё.
Шолах.
Шэпча шыпшына.
Шасцёра шэрых шашкоý
шкрабаюць шчэпкi
шурпатых шчылiнаý.
Шасцёра шэрых шашкоý
шустра шныраюць, шыбуюць.
Шчыра шлункi шануюць
шасцёра шэрых шашкоý:
шасцёра шэрых шашкоý
шкуматаюць шкiлеты шпакоý -
шэрыя шалапуты!
|
|
 |
|
Дзве гiры
Плыý я неяк па рацэ
з тоýстай гiрай у руцэ.
А ý другой таксама гiра.
Праплываю мiма вiру.
Правай - плюх! I левай - плюх!
Так, што аж займае дух!
Гiра ý левай, гiра ý правай -
толькi i рабi, што плавай!
Толькi цяжка вось нырнуць,
дна рачнога дасягнуць.
Вось складаная задача:
не нырнеш, хутчэй заплачаш!
Скажаце: "Не можа быць!
З гiрамi - цi можна плыць?"
Але тут няма сакрэту:
не стальныя гiры гэта.
Знайце, спадары-паны,
з гумы зроблены яны!
|
|
| |
|
Я застаýся
Быý я iголкай
у стозе сена
стог згарэý
я застаýся
З мяне зрабiлi цвiк
забiлi ý сценку
сценка згнiла
я застаýся
З мяне зрабiлi шруб
закруцiлi ý дошку
дошка паламалася
я застаýся
З мяне зрабiлi кулю
зарадзiлi стрэлiлi
нехта завалiýся
я застаýся
Таго хто звалiýся
паклалi крамiраваць
я не вытрымаý
i распла-
вiýся
Не ведаю хто там
з мяне атрымаýся
але застаýся
застаýся
застаýся
|
|
|