ГАЛЕРЕЯ
Active area marker


ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЛЕРЕЯ: ЯНКА ЛАЙКОВ

Янка родился в 1979 году на Борисовщине, деревня Новая Мётча. Учился на филологическом факультете Белорусского государственного университета.

48 Кb

***
Нехта кратае сумную лiру рукой,
разлiваюцца гукi небачнаю плынню,
ты глядзiш на мяне. Твой спакойны дакор
хутка музыку спынiць.

Будзе спаць у тваiх валасах цiшыня,
будзе плакаць змярканнем пакрыýджаны лiрнiк,
а ý пустэчы хiснецца каменны прасцяг
дый застыне.

I ý журботных, блiскучых ад слёзаý вачах
схамянецца мой сцiшаны прывiд.
Я вярнуýся з бязмежжа. Я прагну пачаць
жыць без крыýды.

 

 

58 Kb
Стары млын
Каля рачулкi безназоýнай
у светлай вотчыне маёй
ёсць млын стары, ад вока схоýна
спавiты даýнiной нямой.

Ён тут спрадвеку. Невядома,
хто збудаваý яго i як,
Не раз, паýдзённай гнаны стомай,
спачыць сюды прыходзiý я.

Рабiлася свiтальна, добра,
I цёпла неяк на душы
у гэтых сценах прахалодных,
у гэтай нерушнай цiшы.

Калiсь было: прыспаý змярканне,
i падхапiýся сярод зор,
як быццам хтось у сне паранiý,
па нерву паласнуý лязом.

Прыýзняýся, хутка звык да змроку,
паслухаý ценькi цёк вады,
i праз рыпенне крохкiх крокваý
чыiсьцi крокi ýчуý тагды.

I нехта чорны, велiзарны
мне прама ý вочы зазiрнуý.
Сваiм паглядам змрочным, хмарным,
Ён мне душу перавярнуý.

З тае пары я беззваротна
Закуты ý стылыя iльды,
а у душы, пустой i мёртвай,
сцiхотна да жуды заýжды.

 

 

 

***
Апошнiя кроплi расы
прыгожай да болю ранiцы
ýсё даравалi ýсiм,
аддаýшы ахвяру памяцi,

а недзе забыты крок
гучаý у пакоi сцiшана,
i ведалi ýсе: то Бог
прыйшоý, каб падаць iм iсцiну.

 

 

57 Kb
***
Iмглiсты прысак ледзь лiпеý,
на ýзмежку пасвiлiся конi,
мой бацька спаý. А я сядзеý,
забыýшыся зусiм на стому.

На грудцы сена соп Байкал,
раз-пораз натапырваý вушы,
Калi ледзь чутны шолах траý
яго сабачы слых парушваý.

I ценi коней над ракой
мой зiрк цягнулi, чаравалi.
Святая ноч, святы спакой
памалу ý вечнасць адплывалi.

 

 

22 Kb
***
На паверхнi пашарпаных сцен
i на твары братоý-езуiтаý
клаýся змрочны, сутонлiвы цень,
неспатоленым болем спавiты.

Я, знямоглы сляпы ерэтык,
сярод цемры бясконца-адчайнай
то нясцерпна зрываýся на крык,
то вымройваý зацята маýчанне.

А пасля, у трывожным паýсне,
я уздрыгваý раптоýна, нiбыта
праз парожнюю стынь на мяне
натыкалiся рукi Нябыту.

 

 

39 Kb
Змярканне
Прыйсмерак вечаровы сцiхотна кладзецца
на спавiтыя задуменнем абшары.
Сонца - мацi майго адзiнокага сэрца -
на захадзе спелiць пажары.

Мары людскiя знаходзяцца дзесьцi
там, дзе гуртуюцца шчыльна
бялёсыя, пульхныя неба дзецi -
зсамотнелыя аблачыны.

Гарлачыкам развiнецца здзiýленне,
калi з самай высокай званiцы,
асляпiýшы абсяг на iмгненне,
нiбы вогненны боль навальнiцы,
Бог Святла долу зрынецца нiцма.

... На захадзе далягляд iльснiцца.

 

 

72 Kb
Сон
Апаýночы плакалi зоры
над апусцелай калыскай.
Плакаý i ветах суровы,
i неслух-вятрыска.

Толькi я чамусьцi не плакаý:
апантана надзiмаý аблокi,
шукаý сузор'i i знакi,
высочваý свой цень глыбокi,

а над апусцелай калыскай
у цёмным эфiрным моры
плакаý неслух-вятрыска,
плакалi моýчкi зоры.

 

 

33 Kb
Маналог падбiтага птаха
Збiраюцца мае сябры у вырай -
у трудны, але светлы й ясны шлях.
Я ж застаюся тут. Такi мне вырак:
у вырай не ляцiць падбiты птах.

Няма мне даравання ад сябрыны,
найгоршы вораг зараз стаý я ýсiм
На сэрцы ж так балесна i палынна,
i так нясцерпна вабiць неба сiнь!

А зверху да мяне даносiць вецер
дакор апошнi: "Ты ня наш, ня наш..."
i я адзiн, адзiн у цэлым свеце,
чаму, чаму так ёсць, а не iнакш?!

 

 

36 Kb
***
Прысненне дзiýнае i лёгкае:
у сцiхлай завадзi рачной
шчупак самотны гучна плёхкае
i ценi зыбяцца чаýноý.

А дальш, у чаратох прыстоеных,
дзе звыкла жамера гудзе,
а гукi дыхаюць сутонямi -
ступае нехта па вадзе.

Аброслы раскаю i згорблены,
пасрэблены ýвесь луской,
спавiты воднай прахалодаю,
павольна ён iдзе ракой.

К яму хiнуцца вербы нiцыя,
i цiшу поýнiць дзiýны звон,
i падаецца мне, што быццам бы
так з рыбамi гаворыць ён.

I вочы цёплыя паблiскваюць
сярод зялёных валасоý,
i iскры ясныя распырскваюць
на мой далёкi, светлы сон.

 

 

43 Kb
***
Дванаццаць свечак на куце,
i кожная - згарае,
а велiзарны смутны цень
на хату наступае.

Ратуе толькi нас агонь -
гарачы, аж балючы.
I гэты сон вякоý спакон
трываць,
трываць нас вучыць.

 

 

 



© "Art-mission" group 2001
Phones: +375 29 6822880, +375 29 2822880, +375 17 2168389
Email: manager@art-mission.com
Minsk, Belarus