УСЛУГИ
Active area marker


ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЛЕРЕЯ: АНДРЕЙ КУЗНЕЧИК

Андрей закончил филологический факультет Белорусского государственного университета. В настоящее время он работает в газете "Наша нива".

 

***
Вядома, да першага верасьня...
Апошнiя сполахi сьвята.
Антонаýкi ýсьмешкай нясьпеласцi
зрываюцца зоркi ý апады.

А праýда, ня будзе хмар нiзак,
залева матывам няпэýнасьцi
ня выстудзiць летнiх мрой прысак?
Вядома.
...да першага верасьня.

 

 

29 Kb
***
Сёньня цi можа ý якi iншы час
споýняцца мары нашыя iншым,
сэрца акрыляць, боль ускалышуць
смагi нястольнай шчасьця жыцьця.

Сёньня цi можа ý якi iншы час
неба ýсьмiхнецца й нашаю зьнiчкай
i ý Неспазнанасьць сьвечкай грамнiчнай
мары паклiчуць нечыя нас...

 

 

 

***
Цi то бабiна лета такое,
Цi то проста ýвесь сьвет як зьдзек...
Восень хмарамi, як далоньмi,
закрывае вочы свае.

На зямлi засталiся люстры
ад дажджоý, ад бясконцых сьлёз.
Вецер рве залатыя хусткi,
губiць Восенi прыгажосьць.

Люстры аж рабацiць ад сьмеху:
"Ты пачвара!" Хутчэй бы хоць
пад лагодным, нязлосным небам
чуць, як дыхае прыгажосьць,

хай чужая. I ý раз астатнi...
I, зыходзячы ý край надзей,
у падзяку за iснаваньне
чуць гарэзьлiвы сьмех дзяцей.

 

 

49 Kb
***
Слота з iмглою. Люты
зьлiзаны злосным ветрам.
Ладзiць зiма хаýтуры
па сабе, непамерлай.

Кроплi зьлятаюць долу,
нiбы трымценьне сэрца...
Сэрцу таму нядоýга
бiцца на гэтым сьвеце.

Перакулiýшы неба,
дрэмлюць на дахах хмары,
пад лiхтаром няýмела
пацеры дождж чытае.

А ý абадраных гмахах,
трохпакаёвых сьветах -
людзi, што зьнiкнуць раптам,
як i зiма, бясьсьледна.

 

 

 
***
У лясох Забайкальля,
у палёх прыальпiйскiх
ты згубiý сваё сэрца -
ружанец дзiýных сноý.
Ветразь стогне блуканьня,
й толькi родны вятрыска
цябе клiча зрэдчасу
да сваiх берагоý.

Працавiтыя рукi.
Нераскрытыя крылы.
Толькi ý моры бязьмежным
не акрэсьлiш шляхоý.
Шлях ня намi абраны
i заýсёды адзiны...
Па дарозе да зораý
ты зноý прыйдзеш дамоý...

Апякае дзядоýнiк,
i калючыя росы,
i нiбыта ты госьцем
каля бацькавых стрэх.
Кажаш, цяжка, але
калi ж лепей жылося...
I салёная хваля
разьбiвае спадзеý.

Засьцiлае смугою
далячынi надзеi,
брудна-шэрае сонца
разьлiлося мiж хмар.
Можа, шчаснай парою
шчэ сустрэнемся дзе мы...
Зноý бярэцца за вёслы
адзiнокi вясьляр.

 

 

 
Вiцебская казка
Горад шчырай песнi.
Ля дарогаý сьмецьце.
Зь лецiшчаý кабеты цягнуць агуркi.
Чараты гайдае вецер на прашпэкце.
Чарадою ý вырай сунуцца шпакi.

Валацугi цугам патрулююць вулкi.
Замест цукру ý краму завязьлi крухмал.
Алкашы капаюць у суседзяý бульбу.
"Тут культурны цэнтар" - нехта прыгадаý.

Вiцебская казка.
Вiцебскiя танцы.
Меладраме "Вiцебск" -
1000 гадоý.
"Замкавае" пiва.
Лужына на пляцы
паказала здуру
двух правадыроý.

Вiцебск... Можа, гэта горад тваёй мары.
Паглядзi, ён танчыць за тваiм вакном.
Тут такiя ж людзi. Цягнуць вецер хмары...
Гэй, адкуль ты, дружа?!
Мо, патанчым зноý?!.

 

 

70 Kb
***
А жыцьцё нiбы вечная споведзь
перад сэрцам сваiм - так цяжэй.
Днi iдуць, i сябры адыходзяць
пад прыгнётам прыдуманых дзей.

Ты, шукаючы полымя ýночы,
не баяýся згарэць у вагнi,
але зноýку адчай рэжа вочы -
ты ня здолеý парваць ланцугi.

Ты застаýся акторам тэатра,
у якiм рэжысэрам - ня Бог.
Ты змагаýся з млынамi, ды марна -
Зьбег абставiн цябе перамог.

Ты ня вольны. Дзе ýпэýненасць тая?
Дзе натхненьня наiýны запал?
Ты ня здолеý... Iзноýку мы граем
фарс жыцьця, наблiжаем фiнал.

Ланцугi. Ланцуговыя людзi...
Ланцуговага шчасьця прывiд...
Дзея новая. Што далей будзе?...
Безантрактны спэктакль Нябыт.

 

 

63 Kb
***
Сьнег. Красавiцкi нярвовы вецер
рве парасоны з халодных рук.
Хмары. Хмары... На гэтым сьвеце
больш не чакаюць вясну.

Людзi хаваюцца ý хатах. Сьцены
iм даражэй i радней. Зямля
цяжка, пакутлiва, сумна дрэмле.
Сьнег засьцiнае шлях.

Быццам у сьне, пракладаю сьцежку
мiж мiтусьлiвай хады iстот.
Чую чыесьцi пагляд драпежны.
Я ачуняць ня мог.

Я ýлiваюся ý млявы тупат,
вязень аблезлых, страшэнных хат.
"Людзi! - мой крык у мурох заглухне. -
Людзi, а дзе ж вясна?!"

Людзi... Натоýп... Мiтусьлiвасць... Шэрань...
Сонца ня зьнiкла. Яно яшчэ
ýзыдзе калiсьцi... А я, бязьверны,
Сплю, бачу сны аб вясьне.

Сьнег абдымае. Гусьцее цемра.
I я ý натоýпе хачу схаваць
страх. Я зьнiкаю. А, мо, нядрэнна...
Спаць.

 

 

49 Kb
Прывiтаньне, жыцьцё!
Прывiтаньне, жыцьцё!
Ночка высьпелiць кветку сьвiтаньня -
Кветка-папараць промняý гасьцiнцам
зьляцiць на парог -
новы дзень нам падорыць,
што марна адвеку шукалi,
абдзiраючы рукi ý лясох,
мiж страхоцьцяý балот,

як штораз;
заблiшчыць i агеньчыкам жвавым саскочыць,
прабяжыць па камлёх,
адаб'ецца ý люстэрцы расы:
- Хараство, чалавеча!
Ад моху ýздымi свае вочы,
усьмiхнiся жыццю
цi хаця б прывiтаньне скажы! -

ды дарэмна...
Стаптаныя сьцежкi, наведзены кладкi.
I ýначы нам абдымкаý сьвятла
сьнiцца ýтульны спакой,
ды вiрлiвую плынь
мы прымаем найлепшым падаркам
i складаем гады
на ахвярнiк няспраýджвальных мрой.

I з паходнаю зыркай
Герой, цi Прарок, цi Прыблуда
збудзiць звонам вясну,
яе сьмех спапялiць забыцьцё...
Ды цi здолеем мы,
што сьнiм цуд i ня верым у цуды,
I тады,
хоць аднойчы,
сказаць:
"Прывiтаньне, жыцьцё!..."

 

 



© "Art-mission" group 2001
Phones: +375 29 6822880, +375 29 2822880, +375 17 2168389
Email: manager@art-mission.com
Minsk, Belarus